Руский Беларускi

Дзяржаўная ўстанова адукацыi «Гiмназiя № 1 г.Вiцебска»

Отмечаем юбилей Галоўная Адукацыйны працэс Навiны гiмназii Дошка аб’яў Платныя паслугi Канiкулы Цэнтр прававых ведаў Прафарыентацыя АА "БРПА", АА "БРСМ" Прафсаюз Бацькоўскi ўнiверсiтэт Старонка псiхолага Belarusians - are we KR Апякунскi савет Прадпрыемствы-шэфы Шосты дзень Electronic offices

Аб гiмназii

Наша гімназія - гэта месца, дзе заўсёды сонечна і ўтульна, дзе ёсць творчая ініцыятыва, ёсць мэты і ўменне іх дасягаць, ёсць самастойнасць і адказнасць за сябе і іншых.

Адкуль жа нашы вытокі?

Гімназія была адкрыта ў жніўні 1991 года на базе сярэдняй школы № 15 г.Віцебска.Гэта была першая навучальная ўстанова новага тыпу ў Віцебскай вобласці і адна з першых у Беларусі.

Асноўнай мэтай гімназіі з'яўляецца стварэнне ўмоў, у якіх можа развівацца вольная і адказная асоба, чалавек, арыентаваны на дабро і актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне, будучы прафесіянал.

Гімназія эфектыўна функцыянуе і дынамічна развіваецца на працягу 20 гадоў. Больш за 18 гадоў па рашэнні Міністэрства адукацыі гімназія з'яўляецца рэгіянальным цэнтрам інавацыйнай работы. Двойчы мы паспяхова прайшлі дзяржаўную атэстацыю ў 1998 і ў 2004 годзе, а ў лютым 2009 года былі акрэдытаваныя камісіяй Дэпартамента кантролю якасці адукацыі на адпаведнасць звання «гімназія».

Штогод гімназія займае першае месца ў рэйтынгу навучальных устаноў Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. З 2007 года штогод па выніках работы гімназія заносіцца на раённую, у 2009 і 2012 гімназія была занесена на гарадскую дошку Гонару, двойчы ў 2007 і 2011 гімназія была занесена на абласную дошку Гонару.

У гімназіі навучаецца больш за 1030 навучэнцаў, у 5-11 класах -больш за 600 навучэнцаў, у 1-4 класах - 380 навучэнцаў. Гімназія пачынаецца з 5-га класа, але пры нашай гімназіі працуе пачатковая школа. 1-я класы размяшчаюцца на базе дзіцячых садкоў, 2-4 класы ў школе. З 8-га класа пачынаецца мэтанакіраваная падрыхтоўка да выбару накірунка навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Першапачаткова ў гімназіі было сфарміравана тры традыцыйных профілі: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны. У 2011/2012 навучальным годзе на III ступені навучання захаваліся такія ж накірункі.

94 педагога гімназіі - гэта творчы, высокапрафесійны калектыў, якому па плячы самыя складаныя задачы сучаснай школы.2 выкладчыка гімназіі маюць вучоную ступень кандыдата навук. Для правядзення факультатыўных заняткаў, працы з адоранымі навучэнцамі прыцягнуты 10 выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў г. Віцебска. Дырэктар гімназіі В.Т.Шырокава і настаўнік біялогіі А.А. Мараліна ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"; настаўнік хіміі С.Г. Сухадолава-заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, 10 педагогаў узнагароджаны нагруднымі значкамі "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», 15 выкладчыкаў гімназіі з'яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі. Нашы настаўнікі-гэта творчыя, захопленыя сваёй прафесіяй людзі. Сярод іх настаўнік астраноміі У.А.Голубеў, адзін з аўтараў вучэбна-метадычнага комплексу па астраноміі для навучэнцаў школ Рэспублікі Беларусь. Настаўнікі рускай мовы і літаратуры Г.М.Гронская і У.В.Гронскі - аўтары навучальнага дапаможніка для навучэнцаў "Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай", пераможцы Рэспубліканскага конкурсу "Адкрыты ўрок"; настаўнік гісторыі А.А.Кунашка - пераможца абласнога этапу і фіналіст рэспубліканскага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года 2006", настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Ю. Прымшыц і настаўнік фізікі А.У.Бандарэнка-- пераможцы раённага этапу конкурсу "Настаўнік года 2009,2011».

Размешчана гімназія ў двух карпусах і мае добрую матэрыяльную базу: 32 прадметных кабінета; 2 навучальныя майстэрні (сталярная і абслугоўваючай працы); спартыўная зала, гімназічная сталовая на 120 пасадачных месцаў. Гонар гімназіі - абсерваторыя, у якой ёсць планетарый, усталяваны тэлескоп для астранамічных назіранняў; камп’ютарны кабінет англійскай мовы, які атрымаў гран-пры на раённым конкурсе кабінетаў англійскай мовы; гімназічны экалагічны цэнтр. Адмова ад шаблонаў і стэрэатыпаў, арыгінальная канцэпцыя кабінета беларускай мовы дазволілі стварыць сучасны цэнтр беларускай культуры, якім ганарацца і настаўнікі, і навукоўцы.

 Нашы вучні таленавітыя і захопленыя не менш сваіх настаўнікаў. У 2011-2012 навучальным годзе 98 вучняў сталі пераможцамі II (раённага) этапа прадметных алімпіяд, 50 навучэнцаў сталі пераможцамі III (абласнога) этапа прадметных алімпіяд, 8 вучняў гімназіі перамаглі на IV (рэспубліканскім) этапе прадметных алімпіяд па біялогіі, хіміі, англійскай мове, беларускай мове, інфарматыцы Гонарам гімназіі з'яўляюцца 5 пераможцаў Міжнародных алімпіяд па хіміі, астраноміі, біялогіі. Стабільна высокія вынікі ў выпускнікоў. За апошнія 5 гадоў 96 вучняў скончылі гімназію з медалямі. Штогод 100% выпускнікоў паступаюць у ВНУ.

У 1994 годзе ў гімназіі створана гімназічнае навуковае таварыства. Штогод нашы вучні перамагаюць на абласных, рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канферэнцыях. У 2006 годзе навуковае таварыства гімназістаў атрымала прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і моладзі. За высокія дасягненні ў даследчай працы трое вучняў нашай гімназіі ўдастоены стыпендыі Міжнароднага Алфёраўскага фонду.

У 2006 годзе навуковае таварыства гімназістаў атрымала прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і моладзі. На працягу 2003 - 2010 гадоў 69 вучняў атрымалі прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і моладзі. Стабільна высокія дасягненні нашых вучняў і ў спорце. Штогод каманда гімназіі займае прызавыя месцы ў раённай і ў гарадской спартакіядзе школьнікаў.

Удзел гімназіі ў міжнароднай дзейнасці носіць пастаянны і разнастайны характар. З 1995 года ажыццяўляецца абмен дэлегацыямі дзяцей з гімназіяй з г.Франкфурт-на-Одэры, Германія. Гімназія сістэматычна прымае прадстаўнікоў розных міжнародных арганізацый са Швецыі, Кітая, Расіі, Латвіі, якія знаходзяцца ў Віцебску з афіцыйнымі візітамі. У ліпені 2008 года адбыўся візіт дэлегацыі гімназіі ў КНР, быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж навучальнымі ўстановамі.

Насычаная і разнастайная выхаваўчая праца, якая спалучае традыцыі з новымі формамі работы з навучэнцамі, дзейнасцю гімназістаў ў шосты школьны дзень.

Наша гімназія-гэта маленькая краіна. Мы разумеем, што менавіта ад яе жыхароў, іх выхаванасці і адукаванасці залежыць і іх лёс, і лёс грамадства, дзяржавы.

Мероприятия Вопрос-ответ Контактная информация Электронны зварот Карта сайта